Краязнаўца і былы пэдагог Уладзімер Кажамяка дамогся ўшанаваньня Янкі Бялькевіча (1883–1960) — пэдагога, дасьледчыка беларускай мовы, былога дырэктара Амсьціслаўскага пэдтэхнікуму, які прайшоў сталінскія лягеры. Але чыноўнікі паабяцалі, ды потым забыліся, піша «Новы час».
Летась на імя Ўладзімера Кажамякі прыйшоў ліст з Амсьціслаўскага райвыканкаму, дзе паведамлялася, што «райвыканкам атрымаў заключэньне зь Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб мэтазгоднасьці стварэньня і ўстаноўкі памятнай дошкі ў гонар І.К. Бялькевіча. Найбліжэйшым часам будзе распрацаваны эскізны праект памятнай дошкі і ўзгоднены ў Магілёўскай абласной мастацка-экспэртнай радзе па манумэнтальным і манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве. Пасьля атрыманьня адпаведнага заключэньня будзе вырашана пытаньне аб стварэньні дошкі».
Прайшоў год, але дошка так і не зьявілася на будынку былога пэдтэхнікуму ў Амсьціславе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Напярэдадні 90-годзьдзя Мальдзіса ўлады прыпынілі рашэньне аб прысваеньні ягонага імя Астравецкай раённай бібліятэцыУладзімер Кажамяка зноў зьвярнуўся ў Амсьціслаўскі райвыканкам. Высьветлілася, што мэмарыяльная дошка, прысьвечаная Янку Бялькевічу, не зьявілася «па віне намесьніцы начальніка ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкаму» Тацяны Сімчанкі, за што супрацоўніца «прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасьці».
Тым ня менш, як абяцае старшыня райвыканкаму Дзьмітры Пімашэнка, мэмарыяльную дошку Янку Бялькевічу павесяць сёлета.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі моўны этыкет: як віншаваць з днём нараджэньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Слоўнічак: свойскія птушкі, што яны кажуць, як іх падзываць. ВІДЭА