Суд Ленінскага раёну Менску вынес рашэньне па справе палітзьняволенай Іны Шырокай, якую абвінавацілі ва ўчыненьні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Справу разглядала судзьдзя Анастасія Ачалава.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле Шырокай, жнівень 2020 года перавярнуў яе жыцьцё. І хоць, як яна сама расказала «Салідарнасьці», на мінулых выбарах яна прагаласавала за Лукашэнку, калі ўвечары пасьля абвяшчэньня іх вынікаў АМАП затрымаў і зьбіў яе 18-гадовага сына Мікіту, усё зьмянілася.
Пасьля заявы ў міліцыю з нагоды нападу на сына, якая не дала ніякіх вынікаў, Іна пачала хадзіць на акцыі пратэсту. Гэта паставілі ёй у віну. Яна ня стала адмаўляць свой удзел у пратэстах. Да суду Шырокую пратрымалі 145 дзён у СІЗА-1.