Фінскі географ Топі Чжуканаў стварыў інтэрактыўную карту (https://tjukanovt. github. io/notable-people), на якой пазначаныя месцы нараджэньня вядомых людзей розных краін і эпох.
Пазначаныя на мапе і вядомы ўраджэнцы Беларусі.
«У якасьці базы скарыстаны дадзеныя нядаўняга дасьледаваньня, апублікаванага ў Nature. Рэйтынг лічыць колькасьць слоў, зь якіх складаецца артыкул у Вікіпэдыі, сярэдняя колькасьць праглядаў ва ўсіх моўных разьдзелах за 2015–2018 год і колькасьць зьнешніх спасылак на артыкул. Імёны з буйнейшым шрыфтам азначаюць, што чалавек вышэй у рэйтынгу. Для канкрэтнай мясцовасьці паказваецца імя чалавека з самым высокім узроўнем вядомасьці», — піша Тэлеграм-канал @lab66.)
Гэтыя крытэры даюць вынік, які многіх беларусаў зьдзівіць.