Дата дня
Сёньня споўнілася б 32 гады Раману Бандарэнку, мастаку, удзельніку пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Быў зьбіты невядомымі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова, меркавана сілавікамі, памёр у шпіталі 12 лістапада 2020 г.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На разьвітаньне мы з сынам абняліся», — маці Рамана Бандарэнкі. ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: Да сьмерці Бандарэнкі прывяла беспакаранасьць міліцыі і бязьдзейнасьць пракуратуры
Гэты дзень у гісторыі
1 жніўня 1944 году ў Польшчы пачалося Варшаўскае паўстаньне. Меркавалася, што баі будуць працягвацца некалькі дзён да прыходу Чырвонай Арміі. Дзеля перамоваў з Іосіфам Сталіным у Маскву прыбыў прэм’ер польскага ўраду ў выгнаньні Станіслаў Мікалайчык.
Сталін ўзамен на савецкую дапамогу варшаўскім паўстанцам прапанаваў Мікалайчыку зьліць яго ўрад з савецкім марыянэтачным урадам — Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня — створаным у занятым Чырвонай Арміяй Любліне 20 ліпеня 1944.
Пасьля таго, як Мікалайчык адмовіўся падпарадкавацца ПКНВ, Сталін аддаў загад аб спыненьні наступальных дзеяньняў у раёне Варшавы. 2 кастрычніка паўстанцы капітулявалі. 17 студзеня 1945, амаль праз паўгода пасьля пачатку Варшаўскага паўстаньня, Чырвоная Армія ўвайшла ў пусты і зьнішчаны горад на левым беразе Віслы.
Таксама ў гэты дзень
1514 — армія Маскоўскай дзяржавы пасьля трэцяй аблогі ўзяла Смаленск.
1812 — Напалеон Банапарт аддаў загад аб стварэньні войска Вялікага Княства Літоўскага.
1914 — кайзэраўская Нямеччына абвясьціла вайну Расеі.
1920 — Чырвоная Армія заняла Берасьце.
2001 — Азэрбайджан перайшоў з кірыліцы на лацінскі альфабэт, каб зьменшыць расейскі ўплыў на азэрбайджанскую культуру.
У гэты дзень нарадзіліся
1520 — Жыгімонт ІІ Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1548-1572).
1912 — Янка Ролсан (сапр. прозьвішча Гадзіцкі), дзяяч эміграцыі ў Аўстраліі.
У памяці
1861 — Ігнат Ходзька, пісьменьнік, мэмуарыст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 500 найлепшых кніг за 500 гадоў1994 — Восіп Блізьнюк, удзельнік антысавецкага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні, вязень савецкіх канцлягераў. Пахаваны ў Смаргоні.