Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома пра некалькі ператрусаў у людзей, якіх раней асудзілі за абразу падпалкоўніка мясцовага ГАУС Аляксея Гецьмана.
Адносна лёсу Гецьмана, праваабаронцы спасылаюцца на «Нашу Ніву», якая раней пісала, што Гецьман атрымаў несумяшчальную з жыцьцём траўму, нырнуўшы і ўдарыўшыся галавой аб дно.
Як паведамляюць мясцовыя жыхары, навіну пра сьмерць Гецьмана актыўна камэнтавалі ў мясцовых чатах. «Вясна» мяркуе, што сілавікі правяраюць, ці не пакідалі з гэтай нагоды «няправільных» камэнтараў людзі, якіх раней ужо асудзілі за абразу міліцыянта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фігурантаў масавых затрыманьняў у Янаве працягваюць штрафаваць і арыштоўваць, — «Вясна»Пасьля ператрусаў людзей завезьлі ў міліцыю, але потым адпусьцілі.
Таксама вядома, што ў горадзе апошнія дні адбываюцца і іншыя «палітычныя» ператрусы ў мясцовых жыхароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма тыдня, каб каго-небудзь не схапілі ў нас». На памежжы з Украінай масавыя затрыманьні і вучэньні