Робат намаляваў мурал з украінкай на «Доме Масквы» у Вільні. Фатафакт

Эстонскі робат-мураліст Albert стварыў мурал у межах эстонска-літоўска-ўкраінскага праекта «Да перамогі» на недабудаваным «Доме Масквы» у Вільні.

На фасадзе «Дома Масквы» – здымак украінскай валянтэркі Тацяны з Запарожжа аўтарства фатографа Алены Цітарэнкі.

Ідэя пабудаваць «Дом Масквы» у літоўскай сталіцы зьявілася 17 гадоў таму, але летась суд забараніў далейшае будаўніцтва.