Новыя біямэтрычныя пашпарты выдаюць разам з ID-карткай, якой хапае для ідэнтыфікацыі асобы ўнутры Беларусі, а таксама для вырашэньня побытавых праблемаў, такіх як наведваньне паліклінікі ці атрыманьне крэдыту.
Як патлумачылі «Нашай Ніве» супрацоўнікі міліцыі, цяпер тыя з іх, хто атрымлівае новыя пашпарты (пераважна гэта датычыць афіцэрскага складу), абавязваюцца здаваць іх начальніку.
«Да таго праз тое ж самае прайшлі спэцслужбы, цяпер працэсы ідуць у міліцыі, далей, напэўна, чарга вайскоўцаў. Цяпер, каб выехаць за мяжу, трэба пісаць рапарт і на выезд, і на атрыманьне пашпарта, зьнянацку больш, як Лупаносаў, за мяжу ўжо не выедзеш», — расказвае афіцэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вораг і здраднік нашай дзяржавы». Карпянкоў адрэагаваў на інтэрвію былога падначаленага Лупаносава«Усё гэта тлумачыцца клопатам пра супрацоўнікаў. Маўляў, гэта мы вас не ў рабства бяром, гэта мы вас, дурных, страхуем ад глупстваў: вось выедзеце вы недзе, а вас там возьмуць у палон, будуць катаваць, завярбуюць, пасадзяць. Так што яшчэ будзьце ўдзячныя», — дадае афіцэр.
У папярэднія два гады Беларусь пакінула шэраг старэйшых афіцэраў (напрыклад, былыя супрацоўнікі ГУБАЗіКу Міхаіл Лупаносаў і цяперашні прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў), якія далучыліся да дэмакратычнага руху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто і навошта прыдумаў «пакаяльныя» відэа? Адказвае прадстаўнік ByPol Аляксандар Азараў