Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс LSM.lv са спасылкай на Службу дзяржбясьпекі Латвіі.
Падчас праверак падвышаную ўвагу зьвяртаюць на людзей, якія служылі ў сілавых структурах Расеі і Беларусі, публічна дэманструюць сымбалі, якія асацыююцца з агрэсіяй РФ, або выказваюць нэгатыўнае стаўленьне да Латвіі.
Дагэтуль ва ўезьдзе ў Латвію адмовілі 62 замежным грамадзянам — сярод іх 41 грамадзянін Расеі, 14 — Беларусі і 7 грамадзян іншых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны паказаў, як цяпер выглядае мяжа зь БеларусьсюБольшая частка замежнікаў, якім на мяжы адмовілі ва ўезьдзе, адкрыта дэманстравалі падтрымку ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны, агучваючы тыповыя матывы крамлёўскай прапаганды вайны, указалі ў Службе дзяржбясьпекі.
У выпадках, калі ў гэтых асобаў была дзейная віза для паездак у Шэнгенскую зону, візу анулявалі.