«Полк Кастуся Каліноўскага панёс цяжкую страту. Падчас апэрацыі па вызваленьні ўкраінскага сяла ад расейскіх захопнікаў загінуў баец батальёну „Волат“. Памяць пра баявога сябра застанецца ў нашых сэрцах назаўжды. Героі не паміраюць! Полк Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім загінулага», — паведамілі ў прэс-службе беларускага палку імя Каліноўскага.
У заяве адзначаецца, што па просьбе сваякоў загінулага ягоныя асабістыя дадзеныя не раскрываюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 сьмерцяў беларускіх добраахвотнікаў і іншыя лічбы і факты пра вайну ва Ўкраіне, якая ідзе ўжо 150 дзёнГрамадзяне Беларусі ваююць у складзе палку імя Кастуся Каліноўскага, створанага 9 сакавіка 2022 году (першапачаткова як батальён. — РС), які не ўваходзіць у склад інтэрнацыянальнага легіёну. Па стане на 29 ліпеня вядома пра 8 байцоў палку імя Кастуся Каліноўскага, якія загінулі ў баях за Ўкраіну. Яшчэ тры беларусы, якія загінулі пасьля 24 лютага, былі байцамі іншых падразьдзяленьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вадзіла дзяцей на могілкі, каб бачылі, якія далей будуць стасункі з татам». Шчыры маналёг удавы загінулага добраахвотніка Васіля Парфянкова