Лебядка затрымалі 12 ліпеня ў Смалявічах, тэрмін арышту яго мусіў скончыцца 27 ліпеня. Аднак сёньня раніцай экспэрт па-ранейшаму недаступны.
Як паведамляе DW, Ягор Лебядок ня выйшаў на волю пасьля 15 дзён арышту.
Як паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы, Ягор Лебядок абвінавачаны паводле крымінальнага артыкулу 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Яму пагражае да 6 гадоў зняволеньня.
Ягор Лебядок — вядомы ў Беларусі незалежны вайсковы экспэрт. Апошнім часам ён аналізаваў пагрозы для Беларусі ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны і прагназаваў, у якім выпадку рэжым Лукашэнкі можа ўцягнуць у вайну беларускія войскі.
Падчас затрыманьня 12 ліпеня ў Лебядка адбыўся ператрус, у яго канфіскавалі мабільны тэлефон і сыстэмны блёк кампутара.
16 жніўня Ягора Лебядка прызналі палітычным вязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковага аналітыка Лебядка, які выказваўся пра вайну ва Ўкраіне, за непадпарадкаваньне міліцыі арыштавалі на 15 сутак