Украінскі Генштаб: Ракетная пагроза зь Беларусі будзе існаваць яшчэ тры месяцы

Ілюстрацыйнае фота

Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што пагроза ракетных абстрэлаў з боку Беларусі будзе захоўвацца яшчэ 3 месяцы, хоць імавернасьць узброенага ўварваньня з боку Беларусі па-ранейшаму ацэньваецца як нізкая.

Пра гэта сказаў намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштаба Ўкраіны Аляксей Громаў.

«Не выключаецца магчымасьць ажыцьцяўленьня сіламі падразьдзяленьняў спэцыяльных апэрацый Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь сумесна з падразьдзяленьнямі спэцыяльнага прызначэньня і баевікамі прыватных вайсковых кампаній Расейскай Фэдэрацыі ўзброеных правакацый», — сказаў Громаў падчас брыфінгу.

Правакацый чакаюць у прыгранічных раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласьцей. У Кіеве мяркуюць, што іх мэтай можа быць стварэньне сярод беларусаў антыўкраінскіх настрояў, піша Наша Ніва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы з тэрыторыі Беларусі абстралялі Ўкраіну «Іскандэрамі», вядома пра 25 запускаў ракет