Навучальная ўстанова, якая цяпер будзе насіць імя славутага беларускага пісьменьніка, знаходзіцца на праспэкце Ракасоўскага ў мікрараёне Серабранка.
Тэлеграм-канал «Учительская» паведаміў, што 27 ліпеня гімназіі № 28 у Менску афіцыйна далі імя беларускага пісьменьніка, паэта і драматурга Ўладзімера Караткевіча.
Клясык беларускай літаратуры Ўладзімер Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада ў Воршы, вучыўся ў Кіеве, шмат гадоў пражыў у Менску. Караткевіч ня толькі аўтар празаічных, паэтычных і драматургічных твораў, а яшчэ і першаадкрывальнік жанру гістарычнага дэтэктыву ў беларускай літаратуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 67 абітурыентаў набралі максымальны бал на ЦТ па беларускай мове ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дагэтуль вельмі сорамна перад бацькамі — я эканамічнае права прамяняла на манікюр». Гісторыі людзей, якія плацілі за беларускую адукацыю