Рэальныя пэнсіі беларусаў працягваюць падаць сёмы месяц запар, нягледзячы на іх выплаты з папраўкай на інфляцыю.
Пра гэта паведамляе Zerkalo, абапіраючыся на статыстычныя зьвесткі Белстату.
У чэрвені рэальныя пэнсіі скараціліся на 3,2% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Сярэдняя прызначаная чэрвеньская пэнсія была на ўзроўні 550,4 рубля, як і месяцам раней.
Сёлета працоўныя пэнсіі павышалі з 1 сакавіка. Аднак гэты рост «зьела» інфляцыя. У сакавіку цэны на тавары і платныя паслугі вырасьлі на 6,1% да папярэдняга месяца, у красавіку — на 1,6%, а ў траўні — на 0,7%. Чарговае павышэньне працоўных пэнсій прызначана на 1 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За паўгода ВУП Беларусі ўпаў на 4,2%