Беларусь і Расею не дапусьцілі да ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету ў настольным тэнісе

Ілюстрацыйнае фота

Фэдэрацыі настольнага тэнісу Расеі і Беларусі ня будуць дапушчаныя да ўдзелу ў сёлетнім фінале каманднага чэмпіянату сьвету ў Чэнду ў Кітаі.

Такое рашэньне прыняў Выканаўчы камітэт Міжнароднай фэдэрацыі настольнага тэнісу падчас пасяджэньня ў швэдзкім Мальмё 26 і 27 ліпеня.

Delfi.ee таксама паведамляе, што ўрад Эстоніі забараніў удзел расейскіх і беларускіх тэнісістаў у прафэсійных турнірах на тэрыторыі краіны (маецца на ўвазе ўжо вялікі, а не настольны тэніс). «Міжнародны спорт зараз ніякім чынам не аддзелены ад палітыкі, Расея і Беларусь выкарыстоўваюць спорт дзеля дасягненьня сваіх стратэгічных мэтаў», — пракамэнтавала рашэньне выканаўца абавязкаў міністра культуры краіны Лійна Керсну.

У траўні на пазачарговай канфэрэнцыі Міжнароднай фэдэрацыі тэнісу, у сувязі з вайной ва Ўкраіне, было прыпынена сяброўства Беларускай тэніснай фэдэрацыі і Фэдэрацыі тэнісу Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашызм крынжовы». Вялікая размова з выканаўчым дырэктарам Фонду спартыўнай салідарнасьці Аляксандрам Апейкіным