Намесьнік кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны паказаў, як цяпер выглядае мяжа зь Беларусьсю

Намесьнік кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Кірыла Цімашэнка апублікаваў у сваім тэлеграм-канале фота з украінска-беларускай мяжы ў Валынскай вобласьці Ўкраіны.

«Вайскоўцы паставілі сапраўды сур’ёзныя барыкады, а мясцовыя ўлады дапамаглі з камэрамі назіраньня, — піша ён. — Тут таксама выкарыстоўваліся цеплавізары. Важна, што за ўчасткамі мяжы можна назіраць у рэжыме онлайн».

«Акрамя таго, тут працуюць пункты пропуску, — дадае Цімашэнка. — Сёньня мы бачылі марыюпальцаў, якіх акупацыйныя ўлады „эвакуавалі“ на тэрыторыю Расеі. Людзі вымушаныя перасякаць мяжу зь беларускага боку і карыстацца тут пунктамі пропуску».