У чэрвені гэтага году ў эканоміцы Беларусі было занята 4 млн. 207 тыс. чалавек, паведамляе Белстат. Іх колькасьць працягвае зьмяншацца.
Як піша Zerkalo, цяперашні паказчык — новы гістарычны мінімум па колькасьці занятага ў эканоміцы насельніцтва.
У траўні занятых у эканоміцы было больш — 4 млн 212,8 тыс. чалавек.
Такім чынам, за месяц Беларусь страціла 5,8 тыс. работнікаў (у студзені занятых у эканоміцы налічвалася 4 млн. 244,6 тыс. чалавек).
Скарачэньне занятасьці працягваецца з сакавіка, раней у лютым быў невялікі прырост. Але ў цэлым нэгатыўная тэндэнцыя працягваецца ня першы год. Зьніжэньне колькасьці занятых можа быць зьвязанае з выхадам вялікай колькасьці беларусаў на пэнсію, а таксама зь міграцыяй насельніцтва.