Беларус запусьціў праграму, якая прыцягнула 550 000 даляраў інвэстыцый. А мог бы ў гэты час працаваць на «хіміі»

Парк высокіх тэхналёгій. Архіўнае фота

ІТ-мэнэджар зь Беларусі Андрэй Пазьняк стаў адным з заснавальнікаў праграмы Peech, якая ператварае тэкст у аўдыё. Праграма сабрала 550 000 даляраў інвэстыцый на плятформе Flyer One Ventures.

Peech даступны на 60 мовах і дазваляе ператвараць у маўленьне любыя артыкулы або дакумэнты. Для таго каб праграма гучала натуральна, выкарыстоўвалі мадэлі машыннага навучаньня, у прыватнасьці open-source мадэль WaveNet.

Peech можа быць карысны не толькі тым, хто занадта заняты, каб шмат чытаць, але і людзям са слабым зрокам, дысьлексіяй або іншымі праблемамі, якія абцяжарваюць чытаньне.

У Беларусі талент Андрэя Пазьняка ацанілі па-свойму, адзначае «Наша Ніва». У лютым 2021 году яго асудзілі на тры гады «хіміі» па абвінавачаньні ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Пасьля гэтага ён пакінуў Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Dev.by: Звыш 20 тысяч IT-спэцыялістаў выехалі зь Беларусі за два апошнія гады