Беларуса затрымалі сёлета 15 лютага.
«Падчас расьсьледаваньня было ўстаноўлена, што грамадзянін Рэспублікі Беларусь па даручэньні беларускай вайсковай выведкі тайна фатаграфаваў і здымаў на відэа абʼекты сыстэмы абароны Латвіі, крытычнай інфраструктуры электразабесьпячэньня, а таксама важныя абʼекты цывільнай інфраструктуры», — гаворыцца ў паведамленьні DELFI.
Таксама адзначаецца, што «асоба атрымала выведвальную інфармацыю сама меней аб 17 абʼектах дзяржаўнай важнасьці».
Згодна з ацэнкамі VDD, інфармацыя такога характару можа мець важнасьць як для Беларусі, так і для яе хаўрусьніцы Расеі. Гэтыя зьвесткі могуць быць выкарыстаныя ў выпадку магчымага ваеннага канфлікту з NATO, у тым ліку з Латвіяй, для плянаваньня дывэрсій ці нападаў на вайсковыя абʼекты і крытычную інфраструктуру краіны.
«Падчас сьледзтва таксама было высьветлена, што для тайнага супрацоўніцтва грамадзянін Беларусі быў завэрбаваны і навучаны на тэрыторыі Беларусі», — піша DELFI.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі заявілі, што за шпіянаж затрымалі беларуса, які здымаў вайсковыя аб’ектыПра затрыманьне беларуса праз падазрэньне ў шпіянажы латвійскія спэцслужбы паведамілі яшчэ ў красавіку.
Тады Delfi пісала, што паводле зьвестак выведкі краіны, беларус атрымліваў інфармацыю аб вайсковых абʼектах Латвіі і абʼектах крытычнай інфраструктуры, у тым ліку нелегальна здымаючы іх на камэру. Усё гэта, на думку ведамства, ён рабіў у інтарэсах беларускіх спэцслужбаў.
Супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 85 КК Латвіі (незаконны збор нераскрытай інфармацыі ў мэтах перадачы або перадачы замежнай дзяржаве або замежнай арганізацыі). Максымальная санкцыя паводле гэтага артыкулу — да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Затрыманы знаходзіцца пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы арыштавалі беларуса і расейца, якіх падазраюць у шпіянажы