У адкрытым лісьце, які падпісалі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс, прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі, прэм’ер-міністар Латвіі Крыш’яніс Карыньш і прэм’ер-міністар Эстоніі Кая Калас, гаворыцца:
«Перадгісторыя і карані ідэалёгіі цяперашняга крамлёўскага рэжыму ў многіх выпадках зьяўляюцца адлюстраваньнем папярэднікаў цяперашняй Расеі: СССР і Расейскай імпэрыі. Расея ніколі не асудзіла злачынствы Саветаў, а яе цяперашняе кіраўніцтва адкрыта дазваляе захоўваць савецкую спадчыну і нават з энтузіязмам падтрымлівае яе. Неабходна ўзмацніць намаганьні на ўзроўні ЭЗ у барацьбе са спробамі Расеі перапісаць гісторыю і выкарыстоўваць наратывы таталітарных рэжымаў у кантэксьце вайны супраць Украіны. Без дакладнай, сумленнай і ўсебаковай ацэнкі мінулага мы ня зможам эфэктыўна прадухіляць будучыя злачынствы на нашым кантынэнце або расьсьледаваць цяперашнія ва Ўкраіне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: з пачатку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі 5237 мірных жыхароў«Дэмакратычны сьвет рашуча асудзіў нацысцкі рэжым і прыцягнуў да адказнасьці яго лідэраў і злачынцаў, — сьцьвярджаюць падпісанты. — Горкія ўрокі нацызму і злачынствы рэжыму сталі абавязковай часткай выкладаньня гісторыі ў нашых адукацыйных сыстэмах. Адначасова памяць і веды пра савецкія злачынствы яшчэ не знайшлі належнага месца ў сьвядомасьці эўрапейцаў».
У сувязі з вышэй сказаным, палітыкі зь пяці краінаў прапануюць стварыць у Брусэлі Агульнаэўрапейскі мэмарыял ахвярам таталітарызму, каб супрацьставіцца «беспрэцэдэнтнаму ўзроўню расейскай дэзынфармацыі і хлусьні, у тым ліку ў пытаньнях эўрапейскай гісторыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: У Гаазе першыя справы па ваенных злачынствах Расеі пачнуць разглядаць у канцы 2022 году