У Менску ў Васіля засталася маці. Ня так даўно дзяржаўныя каналы паказалі відэазапіс зь ёй, у якім яна асуджае дзейнасьць сына.
Жонка Парфянкова ў нядаўнім інтэрвію Свабодзе расказала, што пасьля сюжэту жанчына званіла сыну і прасіла прабачэньня перад ім за відэа. Васіль на гэта сказаў: «Мама, няма за што выбачацца. Я сам сказаў: гаварыць што хочаце, абы адчапіліся ад вас».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Атам» Грудовік, Вадзім «Папік» Шатроў. Што вядома пра зьніклых пад Лісічанскам беларусаўМянчанка, якая адбывала адміністрацыйны арышт у ІЧУ на вуліцы Акрэсьціна ў Менску, пасьля вызваленьня расказала «Вясьне» падрабязнасьці суду над сястрой і маці Васіля Парфянкова.
«Суд над імі праходзіў вельмі цяжка — мы чулі, як іх судзілі праз скайп. Па іх прыехалі шэсьць ці восем чалавек у поўным рыштунку, правялі ператрус. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і ў тым, што яны нібы напалі на тых, хто іх затрымліваў. Там жанчыны досыць кволага целаскладу, маці Васіля ў шаноўным узросьце, ёй, здаецца, 67 гадоў, як яны маглі напасьці?», — расказала праваабаронцам дзяўчына.
Паводле яе, сваячкі Васіля на судзе плакалі і прасілі, каб ім «ня шылі
тое, чаго не было насамрэч».
«Мама Васіля казала, што гатовая адседзець, але за справу, а не за гэта... Да іх стабільна прыходзілі з вобшукамі, як я зразумела, кожныя паўгода. У нас ва ўсіх камяк у горле быў. Было складана слухаць гэты суд, вельмі складана».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стрыечнага брата Васіля Парфянкова пасадзілі на 15 сутак