Раней Андрэй Сапега, які пражывае ва Ўладзівастоку, зьвяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай памілаваць яго дачку. З такой просьбай зьвярталася таксама і сама Софʼя Сапега.
Лукашэнка заяўляў журналістам, што Сапегу магчыма перадаць Расеі і што яму яе «шкада».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я хачу свабодна дыхаць». Соф’я Сапега папрасіла Лукашэнку аб памілаваньніСофʼю затрымалі 23 траўня 2021 году разам з журналістам Раманам Пратасевічам — дзеля гэтага прымусова пасадзілі ў Менску самалёт авіякампаніі Ryanair.
6 траўня Горадзенскі абласны суд пакараў дзяўчыну 6 гадамі калёніі. Яе абвінавацілі паводле 7 крымінальных артыкулаў, а таксама прысудзілі кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 167 500 рублёў (каля 70 тысяч даляраў). Менавіта нявыплачаная частка названай у прысудзе сумы заставалася фармальнай перашкодай для памілавання Соф’і.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры мільярды эўра і забарона транзыту для «Белкалію». Колькі каштаваў Беларусі Пратасевіч