Аляксандар Лукашэнка падпісаў зьмены ў Кодэкс аб культуры.
Пра гэта піша «Наша ніва».
Што ў Кодэксе мяняецца?
- Пераразьмяркоўваюцца паўнамоцтвы паміж Міністэрствам культуры і мясцовымі органамі ўлады ў пытаньнях выкарыстаньня нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў рэгіянальнага значэньня.
- Уводзіцца абавязак атрымліваць пасьведчаньне на права арганізацыі і правядзеньня культурна-забаўляльнага мерапрыемства ўсімі арганізатарамі, акрамя фізычных асобаў, якія праводзяць мерапрыемства для ўласных патрэбаў і без атрыманьня прыбытку (юбілеі, вясельлі і г. д).
- Прадугледжваецца сыстэма абавязковага ўключэньня Міністэрствам культуры арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў у адпаведны рэестар. Правядзеньне культурных мерапрыемстваў будзе магчымае толькі ўключанымі ў рэестар арганізатарамі.
- Экскурсійнае абслугоўваньне наведнікаў музэяў дазваляецца толькі работнікам гэтых музэяў.
- Вызначаецца прыярытэтнае права на набыцьцё культурных каштоўнасьцяў дзяржаўнымі арганізацыямі культуры ў выпадку прыняцьця ўласьнікам рашэньня аб іх адчужэньні.