У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі 8 рэсурсаў, у тым ліку сайт дзяржаўнага Польскага радыё

У пералік матэрыялаў, прызнаных «экстрэмісцкімі», улады ўключылі 8 рэсурсаў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

У прыватнасьці, гэта:

  • акаўнт у «Інстаграме» «hrodna.likе», тэлеграм-канал «Гродна Like», гурт у «Фэйсбуку» «Hrodna.lifе» і ютуб-канал «Hrodna Life» (зьвязаныя з заблякаваным парталам Hrodna.life);
  • інтэрнэт-рэсурс «Беларускі народны трыбунал»;
  • тэлеграм-чат «Навукоўцы супраць гвалту»;
  • тэлеграм-канал «Што думаюць беларусы»;
  • інтэрнет-рэсурс Polskieradio.рl (сайт дзяржаўнага Польскага радыё, якое мае ў сваёй структуры беларускую службу).

Раней «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя ўсе матэрыялы ў «Інстаграме» з хэштэгам #вольнаябеларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» хэштэг «#свободнаябеларусь» у Instagram