Затрыманы раней у Менску майстар татуіровак Алег Фалей пакараны 15-сутачным арыштам, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Па якім артыкуле КаАП судзілі Фалея, невядома. Рашэньне вынесена 19 ліпеня.
«На «пакаяным» відэа, якое зьявілася ў праўладных тэлеграм-каналах, ён кажа, што ў жніўні 2020 года наведаў адзін з пратэстных маршаў, пасьля якога ў пад’езьдзе пакінуў надпіс «Жыве Беларусь», — зазначаюць праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 ліпеня: 3 гады «хіміі» за ўдзел у пасьлявыбарных пратэстах