У Беларусі не спыняецца перасьлед іншадумцаў. Праз закрытыя працэсы і падпіскі аб неразгалашэньні дэталі судовых працэсаў, а часам нават прысуды становяцца вядомымі празь нейкі час пасьля суду.
Два гады калёніі за камэнтары ў «справе Зельцара»
2 гады калёніі прысудзілі Юліі Чамлай за камэнтары на адрас супрацоўніка КДБ у «справе Зельцара», піша «Вясна». Менскі абласны суд вынес прысуд па крымінальнай справе, якая цягнулася амаль год.
Асудзілі палітзьняволеную бібліятэкарку з Крупак Юлію Чамлай па артыкуле за распальваньне сацыяльнай варажнечы (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 369 КК).
Чамлай затрымалі 30 верасьня 2021 году ў крымінальнай справе, пачатай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і it-спэцыяліста Андрэя Зельцара. Юлія выхоўвае сына, які цяпер застаўся бяз маці.
Прысуд вынес судзьдзя Анатоль Дабрадзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён плача, калі па вечарах разглядае здымкі». Сямёра дзяцей чакаюць дадому тату, які сядзіць у «справе Зэльцара» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы дасьледавалі рэпрэсіі ў Беларусі за «экстрэмізм»: новыя законы, факты, лічбы і парады