Як гаворыцца ў паведамленьнях, камісіі ствараюцца ў тым ліку для правядзеньня рэфэрэндумаў аб уваходжаньні абласьцей у склад Расеі.
Склад камісій пакуль ня вызначаны. Яўген Баліцкі, які называе сябе кіраўніком ВГА Запароскай вобласьці, паведаміў, што камісія будзе фармавацца «з самых актыўных і неабыякавых жыхароў рэгіёну».
Раней расейскія СМІ і тэлеграм-каналы са спасылкай на свае крыніцы сьцьвярджалі, што рэфэрэндумы на акупаваных тэрыторыях могуць прайсьці ўжо ўвосень. Пры гэтым незразумела, на якой падставе яны будуць праводзіцца. Прадстаўнікі расейскіх уладаў не пацьвярджалі і не абвяргалі такія пляны, заяўляючы, што жыхары тэрыторый Украіны, занятых расейскімі войскамі, маюць права самі вызначаць свой лёс. Раней на гэтым тыдні прадстаўнік Белага дома заяўляў, што ў Вашынгтоне назіраюць пляны Расеі анэксаваць частку ўкраінскай тэрыторыі і папярэджваюць, што гэтыя спробы не застануцца для Масквы без наступстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На акупаванай частцы Запарожжа расейцы запаволілі Google і заблякавалі Facebook і YouTubeТаксама ў суботу было абвешчана аб сфармаваньні так званага ўраду Запароскай вобласьці. Яго ўзначаліў расейскі грамадзянін, былы намесьнік губэрнатара Валагодзкай вобласьці Антон Кальцоў. Раней «урад» Херсонскай вобласьці ўзначаліў таксама былы расейскі чыноўнік, былы намесьнік губэрнатара Калінінградзкай вобласьці.
- Расейскія войскі кантралююць амаль усю тэрыторыю Херсонскай вобласьці з абласным цэнтрам і каля 60 працэнтаў тэрыторыі Запароскай вобласьці, пры гэтым горад Запарожжа застаецца пад кантролем Украіны. Прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў заяўляюць, што ўсе акупаваныя тэрыторыі будуць вызваленыя.