На акупаванай частцы Запарожжа расейцы запаволілі Google і заблякавалі Facebook і YouTube

Расейская адміністрацыя ў акупаванай частцы вобласьці тлумачыць, што гэтыя рэсурсы нібыта блякуюць «праўдзівую інфармацыю і аднаўленьне жыцьця ў рэгіёне», адначасова «падбухторваючы да гвалту».

Расейскія ўлады заяўляюць, што таксама заблякуюць пошукавую сыстэму Google, калі там «ня возьмуцца за розум» і «працягнуць палітыку дэзынфармацыі і прапаганды гвалту, а таксама разьяднаньня жыхароў вызваленай тэрыторыі».

Днямі ў «ДНР» заблякавалі працу Google, раней такое ж рашэньне прыняла расейская адміністрацыя Луганскай вобласьці.

  • За час вайны расейскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль Херсонскую вобласьць і прыазоўскую частку Запароскай, паставілі там сваю адміністрацыю, уключылі расейскія тэлеканалы і радыёстанцыі, рыхтуюцца правесьці «рэфэрэндумы» аб далучэньні да Расеі.