23 ліпеня «Зеркало» са спасылкай на ўласных чытачоў паведаміла пра блякіроўку сайта выданьня на тэрыторыі краіны. Пры гэтым за мяжой ён адкрываўся без абмежаваньняў. Рэдакцыя газэты пацьвердзіла факт блякіроўкі.
Дзяржаўныя СМІ са спасылкай на Міністэрства інфармацыі, паведамляюць, што сайт заблякаваны «з прычыны распаўсюду на сайце выданьня гіпэрспасылак на матэрыялы, якія прызнаныя судом экстрэмісцкімі».
У канцы чэрвеня стала вядома, што доступ да сайту недзяржаўнай газэты «Беларусы і рынак» паводле рашэньня суду заблякавалі ў Расеі. Рашэньне было аргумэнтаванае тым, што на сайце зьмяшчаецца «забароненая інфармацыя», у прыватнасьці «зьвесткі, якія раскрываюць страты асабовага складу Ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі ў пэрыяд правядзеньня спэцыяльнай апэрацыі, імёны, анкетныя даныя загінуўшых, а таксама іх пэрсанальныя дадзеныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 чэрвеня: Затрымалі былога памежніка, дырэктару газэты «Белорусы и рынок» выставілі абвінавачаньне- 18 траўня супрацоўнікі КДБ затрымалі дырэктара рэдакцыі «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых і бугальтара выданьня Юлію Кахно (пасьля яе адпусьцілі). Залатых выставілі абвінавачаньне паводле ч. 2 арт. 130 КК (распальваньне варожасьці, зьдзейсьненае службовай асобай). Яму пагражае да дзесяці гадоў. Ён прызнаны палітычным зьняволеным.
- «Беларусы і рынак» – штомесячная газэта, якая спэцыялізуецца на эканамічнай тэматыцы. Адно з першых прыватных СМІ ў Беларусі, выдаецца з канца 1990 году. Застаецца фактычна апошнім у Беларусі друкаваным недзяржаўным СМІ, які асьвятляе грамадзка-палітычную тэматыку.