«Гэты запыт шмат у чым прагматычны, — зазначыў ён. — Беларуская мова і ідэнтычнасьць — тое, з дапамогай чаго можна дыстанцыявацца ад дыктатуры».
На яго думку, у глябальным кантэксьце беларуская ідэнтычнасьць — гэта «элемэнт культурнай разнастайнасьці чалавецтва».
«Ня толькі эколягі, але і палітыкі зразумелі: каб чалавецтва выжыла, трэба захаваць біялягічную разнастайнасьць. Культурная разнастайнасьць таксама надзвычай важная, паколькі глябальная культура складаецца зь лякальных культураў, якія ўяўляюць сабой унівэрсальны генафонд прыстасаваньня, агульначалавечую імунную сыстэму», — дадаў Церашковіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці адбылося ў 2020 дафармаваньне беларускай нацыі? Меркаваньні гісторыкаўВа Ўсходняй Эўропе нацыянальныя дзяржавы фармаваліся ў выніку барацьбы рухаў, якія абаранялі правы сваёй мовы, культуры і іх носьбітаў — гэта ўнівэрсальнае правіла Ўсходняй Эўропы, і мы яго пазьбегнуць ня можам — заявіў навуковец.
Калі няма сваёй мовы і культуры, то ўзьнікае пытаньне, ці будзе існаваць дзяржава ў будучыні, заявіў Церашковіч: «Гэта вітальна для нас ня толькі таму, што рана ці позна ў Расеі скажуць, што мы — штучная дзяржава і штучная нацыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адбываецца мілітарызацыя грамадзкай прасторы і сыстэмы адукацыі», — гісторык Павал ЦерашковічЯк падкрэсьліў экспэрт, «рэжым на працягу 28 гадоў зьнішчаў беларускую ідэнтычнасьць і яе аснову — мову і культуру», а «значная частка грамадзянскай супольнасьці ставілася да гэтага дастаткова спакойна».
«Ідэнтычнасьць — гэта ня толькі пра тое, як захаваць сябе як супольнасьць, але і як выжыць фізычна. Для гэтага трэба ствараць нацыянальную сыстэму адукацыі і нацыянальны ўнівэрсытэт, у якім асноўнай мовай будзе беларуская», — выказаў меркаваньне гісторык Павал Церашковіч.