Дата дня
23 ліпеня 1966 году памёр Аляксандар Ружанцоў (псэўданім Алесь Смаленец), вайсковец, паэт, гісторык, дзяяч даваеннай і паваеннай эміграцыі ў Літве, Нямеччыне й ЗША.
Таксама ў гэты дзень
1914 — Аўстра-Вугоршчына прад’явіла ўльтыматум Сэрбіі з прычыны забойства ў Сараеве спадкаемцы пасаду імпэрыі, эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Сэрбія адхіліла адзін з 10 пунктаў ультыматуму. 28 ліпеня 1914 году Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што стала пачаткам Першай усясьветнай вайны.
1922 — у катэдральным праваслаўным саборы Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Менску адбыўся царкоўны сынод, які пастанавіў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.
1968 — упершыню ў гісторыі тэрарысты захапілі цывільны самалёт з закладнікамі. Чальцы Народнага фронту вызваленьня Палестыны ўчынілі згон самалёта ізраільскай авіякампаніі «Эль-Аль».
1974 — у Грэцыі скінулі дыктатуру «чорных палкоўнікаў».
1992 — Абхазія абвясьціла пра сваю незалежнасьць ад Грузіі.
1997 — Слабадан Мілошавіч прынёс прысягу як прэзыдэнт Югаславіі.
2021 — у Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый, Міністэрства юстыцыі падало пазовы на ліквідацыю больш як пяцідзесяці грамадзкіх арганізацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля заявы Лукашэнкі пра «зачыстку» ўлады ліквідуюць дзясяткі беларускіх НДА. СЬПІСУ гэты дзень нарадзіліся
1964 — Ігар Сідарук, беларускі празаік, драматург.
У памяці
1572 — Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі, кароль польскі.
1645 — Міхаіл Фёдаравіч, першы расейскі цар з дынастыі Раманавых.
1995 — Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург.