Паводле дадзеных аўтараў дасьледаваньня, якое праводзіла прыватная рэабілітацыйная клініка Delamere, на алькагалізм у Беларусі пакутуе 18,8% насельніцтва.
Першае месца занялі жыхары Вугоршчыны, паведамляе выданьне Daily News Hungary. Праблемы з алькаголем у гэтай краіне выявіліся амаль у чвэрці насельніцтва.
На трэцім месцы ў рэйтынгу алькагольнай залежнасьці знаходзіцца Латвія. Тут, паводле зьвестак дасьледнікаў, алькагалізм выяўлены ў 15,5% насельніцтва.
Аўтары рэйтынгу спасылаюцца на адкрытыя дадзеныя з World Population Review.
Паводле дасьледнікаў, да ўсплёску узроўня алькагалізму прывяла пандэмія і ізаляцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржава дала заводу «Крышталь» крэдыт на сыравіну і ўключыла ў сьпіс на крэдыт шэсьць іншых вытворцаў алькаголю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новае дасьледаваньне: любая доза алькаголю не прыносіць карысьці для здароўя