Палітзьняволеную Юлію Каценю асудзілі на 3 гады «хіміі» і вызвалілі зь СІЗА
26-гадовую Юлію Каценю затрымалі сёлета 31 сакавіка. Спачатку яе асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту і зьмясьцілі ў менскую турму на Акрэсьціна, але потым перазатрымалі ў крымінальнай справе аб групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 КК РБ) і перавялі ў СІЗА-1 у Менску на вуліцы Валадарскага. Там Юлію ўтрымлівалі да суду амаль 3 месяцы.
У выніку палітзьняволеную асудзілі на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») і вызвалілі ў залі суду, паведамляюць праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі супрацоўніка Менгарвыканкаму за рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога»Ня выйшаў волю пасьля трох «сутак» ад моманту затрыманьня лекар-анэстэзіёляг Дзьмітры Марозаў
Марозава затрымалі 18 ліпеня ў Магілёве ў анкадыспансэры, на працоўным месцы.
У кабінэце мэдыка сілавікі правялі ператрус і забралі кампутар. 21 ліпеня Марозава маглі вызваліць. Аднак, як стала вядома MAYDAY TEAM, з ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкаму Дзьмітрыя адвезьлі ў Сьледчы камітэт, а потым адтуль у адзін з апорных пунктаў, дзе на яго склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП РБ (нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Цяпер Дзьмітры Марозаў зноў у ІЧУ, яго чакае суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 ліпеня: затрыманьні ў Барысаве і Мазыры