«Забараняецца імпарт нафты і нафтапрадуктаў, вугалю і вугальнай прадукцыі, золата, а таксама набыцьцё, пастаўкі і дастаўка, непасрэдна або ўскосна, гэтых тавараў. Таксама забараняецца аказаньне тэхнічнай дапамогі, фінансавых паслуг і пасярэдніцкіх паслуг для гэтых тавараў», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце брытанскага ўраду.
Мінулы раз брытанскі ўрад пашыраў санкцыі ў дачыненьні расейскага імпарту і экспарту ў канцы чэрвеня. Тады Лёндан забараніў пастаўляць у Расею авіяпаліва, тавары і тэхналёгіі, зьвязаныя з нафтай і яе перапрацоўкай, і сваю валюту — фунты стэрлінгаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усе 5 кандыдатаў на пасаду прэм’ера Брытаніі — за жорсткасьць да КрамляАкрамя таго, улады Вялікай Брытаніі яшчэ раней унесьлі ў свой санкцыйны сьпіс старшыню рады дырэктараў «Нацыянальнай мэдыягрупы» Аліну Кабаеву і яе бабку Ганну Зачапіліну, кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла, расейскага дзіцячага амбудсмэна Марыю Львову-Бялову, а таксама акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласьці.
У дадатак, брытанскі ўрад забараніў аказаньне Расеі ўсіх фінансавых і брокерскіх паслуг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз забараніў увозіць золата з Расеі і замарозіў актывы расейскага банку «Сбербанк»