Пераважна гэта гуманітарныя візы і візы па праграме Poland.Business Harbour і на падставе карты паляка.
Грамадзянам Беларусі, пачынаючы ад прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г. Польшча выдала амаль 355 992 візаў, паведамляе ТГ-канал «Беларусы в Польше» са спасылкай на Міністэрства замежных справаў гэтай краіны.
- Зь іх гуманітарных — 36 614 візаў
- Па праграме Poland Business Harbour — 42 932 візаў.
- На падставе карты паляка — 59 581 візаў.
Колькасьць беларусаў зь відам на жыхарства ў Польшчы перавысіла 50 тысяч чалавек.
Паводле памежнай службы Польшчы, ад жніўня-2020 па дапамогу на тэрыторыі Польшчы зьвярнуліся 37 976 беларускіх грамадзянаў.
- Зь іх 5324 беларусаў зьвярнуліся па міжнародную абарону пры перасячэньні мяжы з Польшчай або заявілі хадайніцтва аб наданьні міжнароднай абароны,
- 90 грамадзян атрымалі дазвол ад галоўнакамандуючага памежнай службы на ўезд бязь візы на тэрыторыю Польшчы.
- 32 562 беларусы перасеклі мяжу на падставе візы, выдадзенай з гуманітарных меркаваньняў (віза D-21).
- 9545 грамадзян Беларусі і іх сем'яў уехалі ў Польшчу па праграме Poland.Business Harbour (віза D-23).
Poland.Business Harbour — афіцыйная праграма па пераезьдзе ў Польшчу, разьлічаная на праграмістаў, мэнэджэраў, фірм і прадпрымальнікаў у IT-сфэры зь Беларусі, Украіны, Армэніі, Грузіі, Малдовы і Расеі.
Пачынаючы з 11 ліпеня беларусы могуць атрымліваць новы від на жыхарства на падставе гуманітарнай візы.