На жыхара Кобрыні склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаваньне», а пасьля арыштавалі на 10 «сутак», паведамляе «Вясна».
Увечары 2 ліпеня ў Кобрыні затрымалі мясцовага жыхара па «скарзе неабыякавага грамадзяніна» на бел-чырвона-белы сьцяг на акне балькона.
На судзе затрыманы растлумачыў, што палаяўся з жонкай, таму разьмясьціў аркуш паперы бел-чырвона-белага колеру, каб яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці.
Аднак замест жонкі міліцыянты затрымалі яго самога і ў РАУСе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаваньне». У выніку мужчыну асудзілі на 10 сутак арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» хэштэг «#свободнаябеларусь» у Instagram