Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з С («дэфолт непазьбежны») да RD («абмежаваны дэфолт» ці дэфолт у асобных абавязаньнях).
Рэйтынг дэфолту эмітэнта адлюстроўвае здольнасьць краіны (ці арганізацыі) вярнуць узятыя крэдыты. Доўгатэрміновы рэйтынг Рэспублікі Беларусь у мясцовай валюце застаецца на ўзроўні ССС.
15 ліпеня міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs паведаміла пра дэфолт Беларусі ў вонкавым доўгу — 13 ліпеня скончыўся льготны пэрыяд, цягам якога краіна мусіла выплаціць 22,9 мільёна даляраў па эўрааблігацыях Belarus-27. Беларускі Мінфін зрабіў гэты плацеж у нацыянальнай валюце, ад чаго трымальнікі бондаў не змаглі атрымаць выплаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Moody’s заявіла пра дэфолт Беларусі ў замежным доўгуУ канцы чэрвеня ўрад Беларусі аб’явіў, што краіна будзе выконваць даўгавыя абавязаньні па эўрааблігацыях у беларускіх рублях паводле курсу Нацбанку. Ва ўрадзе назвалі гэтае рашэньне «вымушанай мерай», бо ўдзельнікі сыстэмы ня могуць гарантаваць паўнату і своечасовасьць пералічэньня сродкаў усім трымальнікам эўрааблігацый.
Раней Moody’s паведаміла аб дэфолце Расеі па эўрааблігацыях і ня выключыла новыя дэфолты у будучых купонных выплатах. Да гэтага аб наступленьні дэфолту паведамлялі Bloomberg і The Wall Street Journal. Па іх дадзеных, Расея ня выканала абавязаньні ўпершыню з 1918 году.
Гаворка ідзе пра два выпускі эўрааблігацый — даляравых з тэрмінам пагашэньня ў 2026 годзе і намінаваных у эўра з тэрмінам пагашэньня ў 2036 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі прызналі падзеньне экспарту ў сувязі з заходнімі санкцыямі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Citigroup і Citibank адмовіліся працаваць зь беларускімі эўрааблігацыямі