Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які выкладае ў новай рэдакцыі Кодэкс аб зямлі.
Пра гэта паведамляе БелТА.
Што мяняе новая рэдакцыя Кодэксу? Вось некаторыя зьмены:
- Прадугледжваецца магчымасьць для грамадзяніна атрымаць зямельны ўчастак да 1 га для будаўніцтва жылога дома ў сельскіх населеных пунктах.
- Замацоўваецца права на набыцьцё на працягу 5 гадоў зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў землекарыстальнікаў на 1 верасьня 2022 году, у прыватную ўласнасьць або арэнду тэрмінам на 99 гадоў з унясеньнем платы на льготных умовах.
- З 8 да 5 гадоў скарачаецца тэрмін, на працягу якога грамадзяне, якія атрымалі зямельныя ўчасткі, бо стаялі на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, абмежаваныя ў праве распараджэньня такімі ўчасткамі.
- Аблвыканкамы атрымалі права вызначаць населеныя пункты, дзе зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца без правядзеньня аўкцыёну.