Яго відэакамэнтар апублікавала ў сваім тэлеграм-канале агенцтва БелТА.
Макей адзначыў, што ў МЗС паступала інфармацыя аб затрыманьні і гібелі шэрагу беларускіх грамадзянаў, якія ваявалі ва Ўкраіне. Міністар некалькі разоў назваў іх «наймітамі» і нагадаў, што беларускае заканадаўства трактуе найміцтва як крымінальнае злачынства.
— У любым выпадку гэтыя людзі напэўна ведалі, на што ідуць, што яны будуць карацца па адпаведных законах ваеннага часу, ці то ў Беларусі, ці ў тых рэгіёнах, па законах тых утварэньняў, на тэрыторыі якіх яны ваююць. Таму думаю, што яны разумелі, што яны могуць атрымаць па поўнай. Я ня ведаю, як будзе сытуацыя ў далейшым, па меры атрыманьня афіцыйнай інфармацыі будзем думаць, але павінен сказаць, у любым выпадку адплата для такіх людзей будзе немінучай, — сказаў Макей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У палку Каліноўскага заявілі, што фармуюць трэці батальён — «Літвін»