На гэта зьвярнула ўвагу выданьне «Медиазона. Беларусь».
Паводле інфармацыі з сайту Міністэрства інфармацыі Беларусі, хэштэг быў унесены ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сёлета рашэньнем суду Чыгуначнага раёну гораду Гомля.
У Беларусі «экстрэмісцкімі» прызнана каля 300 розных інтэрнэт-рэсурсаў. Напрыклад, «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» прызналі ўжо больш за два дзясяткі аб’яднаньняў, фондаў, тэлеграм-каналаў і мэдыя. Сярод іх Радыё Свабода, тэлеканал «Белсат», інфармагенцтва БелаПАН, тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга», абʼяднаньне былых сілавікоў ByPol, фонд BySol і іншыя.
У кастрычніку 2021-га ў тэлеграм-канале ГУБАЗ зьявілася паведамленьне, што «падпісчыкі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасьці як удзельнікі экстрэмісцкага фармаваньня». Пры гэтым у самой пастанове Саўміна №575 «Аб мерах супрацьдзеяньня экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму», на якую спасылалася ведамства, не гаварылася аб крымінальнай адказнасьці за падпіску на тэлеграм-каналы.
- Трэцяга сьнежня 2021 году суд у Менску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прадукцыю тэлеграм-каналу беларускай службы Радыё Свабода, а таксама іншых сацсетак выданьня, у тым ліку ютуб-канал.