«Вагнэр» зьніжае стандарты набору, бярэ на працу асуджаных і асоб, якія раней былі ў «чорных сьпісах». Для навабранцаў даступна вельмі абмежаванае навучаньне. Гэта, хутчэй за ўсё, паўплывае на будучую апэратыўную эфэктыўнасьць групы і зьнізіць яе каштоўнасьць як апоры для рэгулярных расейскіх сіл», –— гаворыцца ў паведамленьні, якое публікуе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.
«Расея выкарыстала прыватную вайсковую кампанію „Вагнэр“ для ўзмацненьня сіл на перадавой, а таксама для зьмяншэньня недахопу асабовага складу і страт. „Вагнэр“ амаль напэўна адыграў цэнтральную ролю ў апошніх баях, уключаючы захоп Папаснай і Лісічанску. Гэтыя баі нанесьлі групе вялікія страты», — адзначаецца ў паведамленьні.
Брытанская выведка нагадвае, што Яўген Прыгожын, якога называюць спонсарам ПВК «Вагнэр», нядаўна атрымаў званьне Героя Расеі за працу кампаніі ў Луганску (пра гэта пісалі тэлеграм-каналы, але афіцыйнага пацьверджаньня няма). «У той час, калі адбываецца замена шэрагу высокапастаўленых расейскіх вайсковых камандзіраў, гэта, пэўна, абвастрыць незадаволенасьць паміж вайскоўцамі і „Вагнэрам“», — лічаць брытанскія выведнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанская выведка: Расея перакідае ва Ўкраіну «вагнэраўцаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскіх вайскоўцаў падазраюць у ваенных злачынствах у Малі