Дата дня
У 1840 годзе ў справаводзтва Расейскай імпэрыі ўвайшоў тэрмін Паўночна-Заходні край. Яго выкарыстоўвалі ў дачыненьні да Віленскай, Горадзенскай, Ковенскай, Віцебскай, Менскай і Магілёўскай губэрняў.
Да 1840 году гэтыя губэрні падзяляліся на 2 групы:
- заходнія ці беларускія (Менская, Віцебская, Магілёўская);
- паўночна-заходнія ці літоўскія (Віленская, Горадзенская, Ковенская).
18 ліпеня 1840 году Мікалай І выдаў указ аб тым, каб літоўскія і беларускія губэрні «называлі ў далейшым кожную асобна». Аднак у справаводзтве гэтыя 6 губэрняў у далейшым называлі Паўночна-Заходнім краем у адрозьненьне ад Паўднёва-Заходняга краю — Кіеўскага генэрал-губэрнатарства.
Таксама ў гэты дзень
64 – у Рыме пачаўся «Вялікі рымскі пажар», які зьнішчыў амаль увесь горад.
1792 – перамога войска Тадэвуша Касьцюшкі над расейскай арміяй Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.
1925 – першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера.
1925 — у ЗША афіцыйна абвясьцілі, што жанчыны могуць быць кіроўцамі аўтамабіляў.
1936 – вайсковы путч Франсіска Франка ў Гішпаніі, які ператварыўся ў трохгадовую грамадзянскую вайну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сьмерці дыктатара1954 — уведзена сумеснае навучаньне ў школах СССР.
1989 – пастановай Савету Міністраў БССР быў заснаваны Ліцэй БДУ, першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 году.
У гэты дзень нарадзіліся
1906 – Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец.
1909 – Андрэй Грамыка, савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат, міністар замежных справаў СССР і старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР.
1918 – Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт ПАР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.
У памяці
1613 — Іпаці Пацей, дзяржаўны і царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай, багаслоў, пісьменьнік-палеміст.