Каля 68 тысяч чалавек могуць ня трапіць у гарады і краіны, якія яны плянавалі, праз масавае скасаваньне рэйсаў, выкліканае страйкамі.
17 ліпеня ў Італіі пашырыўся страйк авіядыспэтчараў. 4-гадзінныя страйкі авіятранспарту пачаліся а 14-й. Іх абвясьцілі авіядыспэтчары ENAV і пэрсанал авіякампаній танных пералётаў Ryanair, Malta Air, Crewlink, EasyJet і Volotea, паведамілі ў рэпартажы італьянскага CorriereTv.
Мяркуецца, што з-за страйкаў кожны чацьвёрты рэйс будзе скасаваны, у выніку чаго «на зямлі» застануцца каля 68 000 чалавек.
Нацыянальны страйк выкліканы ў знак пратэсту супраць «цяжкога і хранічнага недахопу пэрсаналу, зь якім працуюць кампаніі, асабліва ў гэты канкрэтны момант аднаўленьня паветранага руху». У прыватнасьці, зайшлі ў тупік перамовы аб падаўжэньні Нацыянальнай калектыўнай працоўнай дамовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогера, які зьняў пратэст работнікаў малаказаводу ў Маладэчне, затрымалі ў той жа вечар ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабодны прафсаюз мэталістаў зьліквідавалі, хоць яго лідэр Бухвостаў трапіў у лякарню перад судом