Праект паправак у Канстытуцыю абнародавалі 25 чэрвеня, і на яго грамадзкае абмеркаваньне адвялі 10 дзён. Аднак пасьля падзеяў у Нукусе 1–2 ліпеня Олій Мажліс падоўжыў тэрмін абмеркаваньня яшчэ на 10 дзён.
На паседжаньні 4 ліпеня Заканадаўчая палата пакінула бязь зьменаў артыкулы аб сувэрэнітэце Рэспублікі Каракалпакстан у новай рэдакцыі Канстытуцыі краіны. Прэзыдэнт Шаўкат Мірзіёеў, які наведаў Нукус у сувязі з масавымі пратэстамі, распачатымі 1 ліпеня, заявіў, што артыкулы 70, 71, 72, 74, 75 Асноўнага закону аб статусе Каракалпакстану застануцца бязь зьменаў.
Дата рэфэрэндуму па канстытуцыйных папраўках пакуль не абвешчана. Чакаецца, што рэфэрэндум «абнуліць» тэрмін паўнамоцтваў дзейнага прэзыдэнта і падоўжыць тэрмін паўнамоцтваў новага прэзыдэнта з 5 да 7 гадоў.
Гэта трэці раз, калі падаўжаецца тэрмін абмеркаваньня канстытуцыйных паправак. Як паведаміла Канстытуцыйная камісія, па пытаньні канстытуцыйнай рэформы паступіла «85 тысяч прапаноў ад насельніцтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку пратэстаў ва Ўзбэкістане ў Канстытуцыі захаваюць статус сувэрэнітэту Каракалпакстану ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наплыў грамадзянаў Беларусі і Расеі ва Ўзбэкістан выклікаў рост цэнаў на арэнду жыльля