Папярэдні аўкцыён спрабавалі правесьці ў верасьні 2021 году і прадаць палац за 145 тысяч рублёў. Жадаючых не знайшлося. Найбліжэйшы аўкцыён прызначылі на 11 жніўня, а заяўкі трэба падаваць да 5 жніўня, інфармуе Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь.
Пачатковы кошт будынка 30 963 рублі, гэта каля 12 тысяч даляраў ЗША.
З палацам у 1500 квадратных мэтраў здаецца ў арэнду на 50 год і зямельны ўчастак пры палацы плошчай 0,4 га. Выкарыстоўваць жа яго можна будзе абмежавана — побач водаахоўная зона і прыбярэжная паласа. Карыстаньне неабходна будзе распачаць не пазьней, чым праз тры гады ад куплі.
Прадаць былы палац Радзівілаў улады ў Зьдзецеле хацелі яшчэ ў 2015-м, калі будынак нават не рэстаўравалі да «Дажынак». Аднак ні тады, ні на пазьнейшых аўкцыёнах пакупнік не знайшоўся. Будынак адносіцца да сярэдзіны ХVІІІ стагодзьдзя. Гэта найбольш каштоўны помнік архітэктуры ў горадзе. Перад тым, як прынялі рашэньне выставіць яго на продаж, палац належаў раённаму шпіталю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм хоча палепшыць дзяржаўныя СМІ за $10 000, а МУС набывае кнігу генпракурора Шведа. На што трацяць грошы ўлады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладальніца слонімскай сынагогі адмовілася ад рэканструкцыі з-за санкцый і вайны ва Ўкраіне. Фонд ліквідавалі