Паводле яго слоў, ГУВ «стала ажыцьцяўляе аналіз усіх падзей і перамяшчэньняў, якія адбываюцца ў Беларусі», каб «своечасова выявіць патэнцыйна зыходзячую зь беларускай тэрыторыі пагрозу» і даць рэкамэндацыі прэзыдэнту і вайсковаму кіраўніцтву.
«Што да перамяшчэньня войскаў, на сёньняшні дзень, паводле нашых зьвестак, там адбываецца працэс ратацыі тых падразьдзяленьняў, якія знаходзяцца каля нашай мяжы, — сказаў Скібіцкі. — Адзінае, ёсьць асаблівасьць — падчас ратацыі будзе павялічана колькасьць войскаў, якія знаходзяцца каля нашай мяжы, гэта першае. А па-другое, мы бачым, што пэўныя падразьдзяленьні — ракетныя падразьдзяленьні, падразьдзяленьні супрацьпаветранай абароны, авіяцыйныя падразьдзяленьні Расейскай Фэдэрацыі застаюцца на тэрыторыі Беларусі. Яны могуць выкарыстоўвацца для нанясеньня ракетных удараў, гэта, адпаведна, захоўвае пагрозу, якая зыходзіць з тэрыторыі Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цуд на Дняпры», Беларусь за «жалезнай заслонай», ядзерны ўдар. Амэрыканскія экспэрты пра сцэнары вайны ва Ўкраіне«Калі казаць пра магутныя ўдарныя групоўкі, перш за ўсё расейскія, якія былі створаны ў лютым перад уварваньнем, на сёньняшні дзень прыкмет [іх фармаваньня] няма. Але мы не выключаем, што ў далейшым — у залежнасьці ад посьпехаў ворага на нашай тэрыторыі — магчымыя перагрупоўкі і ўзмацненьне расейскай прысутнасьці на тэрыторыі Беларусі. Пагроза ёсьць. На сёньняшні дзень яе ўзровень не такі высокі, як гэта было ў лютым, але з часам ён можа вырасьці», — канстатаваў прадстаўнік ГУВ Мінабароны Ўкраіны.
- 24 лютага Расея пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Улады ў Менску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку РФ, у той жа час тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварваньня выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.