Яго абвінавачваюць паводле артыкула аб публічных дзеяньнях, накіраваных на дыскрэдытацыю войска Расейскай Фэдэрацыі. Раней справу вярталі сьледчым з прычыны выяўленых недахопаў у дакумэнтацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На расейскага рокера Шаўчука склалі пратакол за ягоныя словы пра радзіму і «ж*пу президента»Адміністрацыйны пратакол на Шаўчука склалі ў траўні, пасьля таго як на адным з сваіх выступаў ва ўфімскім спарткомплексе «Уфа-Арэна» ён нібыта з крытыкай выказаўся пра «спэцапэрацыю» Расеі на тэрыторыі Ўкраіны. У прыватнасьці, ён сказаў: «Радзіма, сябры, гэта ня ж...па прэзыдэнта, якую трэба ўвесь час мусоліць, цалаваць. Радзіма — гэта бабуля-жабрачка на вакзале, якая прадае бульбу. Вось гэта радзіма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі апублікавалі сьпіс музыкаў, якім забаронена выступаць, бо маюць антываенную пазыцыю. Сярод іх ДДТ, «Бі-2», ЗемфіраНа працягу сваёй шматгадовай творчай кар’еры Юры Шаўчук неаднаразова выступаў з антываенных і пацыфісцкіх пазыцыяў. У ліпені пецярбурскае навіннае выданьне «Фонтанка» паведаміла, што Шаўчук трапіў у сьпіс расейскіх музыкаў, чые выступы прызнаныя ўладамі непажаданымі.