Як паведаміў сайт «Зеркало», вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку прысудзілі 15 дзён адміністрацыйнага арышту па артыкуле 24.3 КаАП — непадпарадкаваньне распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёю паўнамоцтваў.
Працэс праходзіў у судзе Цэнтральнага раёну Менску, пастанову вынесла судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Ягор Лябядок — вядомы ў Беларусі незалежны вайсковы экспэрт. Апошнім часам ён аналізаваў пагрозы для Беларусі ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны і прагназаваў, у якім выпадку рэжым Лукашэнкі можа ўцягнуць у вайну беларускія войскі.
Яго затрымалі дома ў Смалявічах. Якую структуру прадстаўлялі сілавікі, незразумела. Падчас ператрусу ў Лебядка забралі сыстэмны блёк кампутара і мабільны тэлефон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 ліпеня: затрымалі вайсковага экспэрта Ягора Лебядка; на Берасьцейшчыне судзілі за рэпост матэрыялу 5-гадовай даўніны