Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў. Мэдыкі Беларусі сталі значнай і прыкметнай часткай мірнага пратэсту.
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, ён адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году Мартава арыштавалі на 7 дзён за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Facebook.