Сяргея Глябко са Стоўпцаў вінавацяць у «акце тэрарызму» (ч. 1 арт. 289 КК) і «наўмысным псаваньні чыгуначных шляхоў з мэтаю зьдзяйсьненьня акту тэрарызму» (ч. 4 арт. 309 КК).
Паводле сьледзтва, Сяргей Глябко ў сакавіку 2022 году расклаў вогнішча перад праездам пасажырскага цягніка па чыгунцы. Машыніст не пасьпеў экстрана затармазіць, таму цягнік праехаў над агнём.
Празь некаторы час да гэтага месца набліжаўся грузавы цягнік з вугалем. Ён пасьпеў спыніцца дзякуючы папярэджаньню ад дыспэтчараў.
Паводле пракуратуры, на такі ўчынак мужчына пайшоў «пад узьдзеяньнем дэструктыўных тэлеграм-каналаў».
15 ліпеня стала вядома, што справу Глябко пракуратура накіравала ў суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу траіх «рэйкавых партызанаў» накіравалі ў Гомельскі абласны суд. Ім пагражае сьмяротнае пакараньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 11 «рэйкавых партызан» прызнаныя палітвязьнямі