У Жлобінскім раённым судзе 15 ліпеня разглядаецца крымінальная справа чарговага ўдзельніка акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе ўначы з 9 на 10 жніўня 2020 году. На лаве падсудных сёньня — былы работнік БМЗ, 23-гадовы Яўген Афанасенка, піша «Вясна».
Справу разглядае судзьдзя Яўген Ерафееў. Да суду абвінавачаны быў у СІЗА № 3 Гомля.
Паводле абвінавачаньня, Афанасенка з 9 на 10 жніўня 2020 году ў цэнтры Жлобіна прыняў актыўны ўдзел у масавых акцыях, замінаў разам зь іншымі руху грамадзкага транспарту і ўстановам гандлю, станавіўся ў счэпку і не падпарадкоўваўся патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.
Паводле праваабаронцаў, за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Жлобіне асудзілі каля чатырох дзясяткаў чалавек. Суды працягваюцца штотыдзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 ліпеня: затрымалі вайсковага экспэрта Ягора Лебядка; на Берасьцейшчыне судзілі за рэпост матэрыялу 5-гадовай даўніныЗа ўдзел у пратэстах асудзілі да «хатняй хіміі» керамістку і яе мужа
У менскім Доме правасудзьдзя 15 ліпеня адбыўся суд над керамісткай і заснавальніцай брэнда piuceramics Анастасіяй Малашук і яе мужам Аляксеям Кедышам. Іх абвінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» кожнага.
Анастасія і Аляксей з канца сакавіка да суда былі ў СІЗА-1 горада Менска. Пасьля чатырох месяцаў пад вартай іх вызвалілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 ліпеня: 7 гадоў калёніі за «наезд на сілавіка», 3 гады — за падпал рэлейнай шафы